18 траўня 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Беларускаму кіраўніку пара на Марс

28
Леанід Заіка: Беларускаму кіраўніку пара на Марс

Нават калі Лукашэнка «адкруціць галовы» ўсім чыноўнікам, ён не даб'ецца эфектыўнай працы калгасаў.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы пагрозы Лукашэнкі адкруціць галовы чыноўнікам.

«Я хачу сказаць, што ў Беларусі за 19 гадоў кіравання Лукашэнкі не ўстаноўлена ні аднаго факту адкручвання галавы, такога феномену не было. Гэта значыць, з навуковага пункту гледжання, адкруціць галаву чалавеку іншы чалавек наогул не ў стане. Для гэтага трэба прыкласці велізарныя намаганні, і да таго ж ахвяра будзе супраціўляцца. Таму, будзем лічыць, што мы маем справу з тэрміналагічным валюнтарызмам», - адзначыў эканаміст.

Эксперт падкрэсліў, што ў Беларусі выкарыстоўваюцца дырыжысцкія - жорсткія метады кіравання.

«Бо ёсць яшчэ метады кіравання, арыентаваныя на мэты, і ёсць метады вольнай творчасці і самастойнай ініцыятывы. Дарэчы, я не заўважыў, каб Абама абяцаў адкруціць галовы тэхаскім фермерам. Можа, ён недапрацоўвае, але чамусьці ў каўбояў атрымліваецца вырошчваць добрых кароў. Таму, калі Лукашэнка пакінуў сваё любімае дзецішча - калгасы і саўгасы - у руках аграрнай наменклатуры толькі таму, што гэтыя чыноўнікі яго падтрымлівалі», - заявіў эксперт.

Навуковец дадаў, што за апошнія шэсць гадоў аграрныя наменклатуршчыкі атрымалі 40 мільярдаў даляраў.

«Столькі каштавала высадка амерыканцаў на Месяц. Замест таго, каб гэтыя грошы даваць на сельскую гаспадарку, мы маглі б замовіць у амерыканцаў сістэму «Апалон» і выслаць каго-небудзь на Месяц ці Марс. Кожны марыць пра такое падарожжа. Вось мне было б цікава туды злятаць на пару з Лукашэнкам - у нас быў бы творчы палёт. Гэта ж не з Пятром Пракаповічам ляцець. Але вернемся да выдаткаў. Вы спытаеце, а што ў Беларусі з'явілася на гэтыя 40 мільярдаў? Нічога. Цяпер, як ні дзіўна, але нам як спажыўцам дапамагла афрыканская чума свіней. Уявіце сабе, я ўчора зайшоў у краму, і там ляжала печань ялавічная з Германіі па 33 тысячы за кілаграм, печань свіная па 15 тысяч. Гэта нябачана нізкія кошты. З'явілася дацкая і польская свініна», - адзначыў аналітык.

Ён падкрэсліў, што за апошнія шэсць гадоў у сельскую гаспадарку «ўпіхнулі» 40 мільярдаў даляраў, а ў крамах ляжыць нямецкае, польскае і дацкае мяса таннейшае за беларускае.

«Нават ужо і не хочацца пытацца, куды падзеліся грошы. Таму, калі я бачу падобнае, то лічу, што можна не хадзіць і не камандаваць дырэктарамі калгасаў і саўгасаў, бо добра працуюць замежныя фермеры. Лукашэнка можа заехаць туды хоць на батальёне танкаў і загадаць ім араць, збіраць і працаваць эфектыўна, але толку не будзе. Калгасы і саўгасы - гэта помнік сацыялізму, а з помнікамі трэба абыходзіцца асцярожна. Але 40 мільярдаў на такую музейную справу дарагавата», - упэўнены Леанід Заіка.

Нагадаем, сёння на палях сельгаспрадпрыемства «Александрыйскае» Шклоўскага раёна беларускі кіраўнік у чарговы раз абрынуўся з пагрозамі на сваіх падначаленых.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках