17 траўня 2024, Пятніца, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі рэктар-хабарнік уцёк з-пад варты ў Беларусь?

30
Украінскі рэктар-хабарнік уцёк з-пад варты ў Беларусь?

Былы рэктар Падатковай акадэміі Украіны Пётр Мельнік можа знаходзіцца ў Беларусі.

Ён быў затрыманы 27 ліпеня. Пятра Мельніка абвінавацілі ў атрыманні хабару і змясцілі пад хатні арышт. 9 жніўня ён уцёк. Праваахоўныя органы пакуль не могуць знайсці былога рэктара.

Суд даў дабро на яго затрыманне ва Украіне і пошук у краінах СНД. Наступны крок - абвяшчэнне яго ў міжнародны вышук, пішуць «Вести.ua».

Крыніцы ў кіеўскай міліцыі і знаёмыя Пятра Мельніка лічаць, што ён некаторы час будзе хавацца ў Беларусі. Як кажа экс-амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны, мяжу перайсці няцяжка. «Я не чуў, каб за час маёй працы ў Беларусі Пётр Мельнік прыязджаў туды ці там абзавёўся сябрамі, - распавядае Раман Бяссмертны, які знаёмы з ім. - Але калі ён цяпер і там, то, думаю, выкарыстоўвае гэтую краіну для транзіту. А адтуль ужо будзе прабірацца ў краіны Прыбалтыкі».

Па словах намесніка кіраўніка камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па заканадаўчым забеспячэнні праваахоўнай дзейнасці Уладзіміра Алейніка, калі Мельнік знаходзіцца на тэрыторыі якой-небудзь краіны, то гэта высветліцца літаральна на днях, а вось калі ён да гэтага часу ва Украіне, то працэс можа зацягнуцца. «Ніякая краіна не пойдзе на нейкае таемнае ўтойванне чалавека, - кажа ён. - А на тэрыторыі Украіны чалавек можа быць даўжэй не выяўлены. Дарэчы, я катэгарычна супраць таго, каб пасля такога няўдалага выкарыстання ставіць крыж на электронных бранзалетах. Будзе службовае расследаванне, будзе экспертыза, будуць адказы».

Дарэчы, у гісторыі аб таямнічым знікненні экс-рэктара з'явілася яшчэ адна вельмі цікавая дэталь. Як аказалася, Пётр Мельнік падаўся ў бегі, не маючы на руках пашпартоў. Па словах яго адваката Руслана Місюны, яго падабаронны здаў унутраны і замежпашпарт у аддзяленне міліцыі ў Ірпене. «Так зрабіць яго абавязаў суд, калі абраў меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту», - сказаў ён.

Адзначым, што калі аб пашпартах інфармацыя праўдзівая, то Пятру Мельніку сапраўды не мела сэнсу пакідаць Украіну. Без дакументаў яму, мякка кажучы, цяжка будзе перасоўвацца па тэрыторыях чужых дзяржаў. А таму больш лагічна было б яму залегчы на дно дзе-небудзь у родных краях у верных людзей (калі такія, вядома, маюцца). Па крайняй меры, да таго часу, пакуль яму не зробяць падробленыя дакументы.

Фота: ukrafoto.com

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках