30 красавiка 2024, aўторак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійскія навукоўцы сцвярджаюць, што змаглі перамагчы рак

36
Аўстралійскія навукоўцы сцвярджаюць, што змаглі перамагчы рак

Група навукоўцаў з універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі заявілі аб стварэнні прынцыпова новага ўніверсальнага лякарства ад раку.

Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу 9News заявіў прафесар сіднэйскага універсітэта Піцер Ганнінг. Ён распавёў, што новы прэпарат уздзейнічае на бялок трапаміазін, які адказвае за клеткавую архітэктуру, тады як лекі, што ўжываюцца цяпер, руйнуюць іншы аналагічны бялок - акцін, паведамляе ІТАР-ТАСС.

І ў гэтым галоўная сенсацыя. Калі акцін, які ўтрымліваецца ў ракавых клетках, практычна нічым не адрозніваецца ад акціну ў клетках сардэчнай мышцы, то трапаміазін у ракавых клетках мае зусім іншыя характарыстыкі, чым трапаміазін у здаровых клетках арганізма

«Наш прэпарат выклікае разбурэнне каркаса ракавай клеткі, прычым гэты працэс працякае дастаткова хутка», - патлумачыў навуковец, падкрэсліўшы, што здаровыя клеткі застаюцца некранутымі.

Калі распрацоўка аўстралійскіх навукоўцаў атрымае лабараторнае пацверджанне даследчыкаў з іншых краін, у барацьбе з ракам можа быць адкрыта зусім новая старонка.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках