30 красавiка 2024, aўторак, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі кухар раскрыў «рэцэпт» гамбургераў McDonald's (Відэа)

75

Знакаміты брытанскі шэф-повар Джэймі Олівер распавёў, з чаго на самай справе робяцца гамбургеры McDonald's.

Вядомы шэф-кухар і тэлевядучы Джэймі Олівер паказаў, як хімікаты ператвараюць прыдатны толькі для сабак прадукт у прывабны для чалавека, і выйграў суд супраць адной з найбуйнейшых сетак хуткага харчавання ў свеце McDonalds.

У сваім шоў «Харчовая Рэвалюцыя» Олівер распавёў, з чаго на самай справе робяцца катлеты для гамбургераў, чым сур'ёзна пахіснуў рэпутацыю найбуйнейшай сеткі рэстаранаў хуткага харчавання McDonald's.

Прадстаўнікі сеткі McDonald's заўсёды сцвярджалі, што іх прадукцыя настолькі танная, таму што яны закупляюць мяса гіганцкімі аптовымі партыямі. На самай жа справе пры вытворчасці начыння для гамбургераў яны выкарыстоўваюць непрыдатныя ў ежу адходы мясной вытворчасці, папярэдне адмытыя ў гідраксідзе амонія для абеззаражання і надання «ядомага» ружовага колеру.

«У агульных рысах, бярэцца прадукт, які падыходзіць хіба што для сабак, але пасля такой апрацоўкі яго падаюць людзям. Скажыце, які разважны чалавек будзе карміць сваё дзіця мясам з амоніем?»- кажа Олівер у сваёй перадачы.

Мясныя паўфабрыкаты McDonald's кухар вобразна назваў «ружовай цінай» праз характэрны колер і поўную адсутнасць харчовай каштоўнасці. Дарэчы, у ЗША выкарыстанне гідраксіду амонія, таксама вядомага, як харчовая дабаўка E527, з'яўляецца часткай «вытворчай працэдуры», ухваленай Міністэрствам сельскай гаспадаркі.

Цяпер кампанія заявіла, што збіраецца змяніць рэцэпт, але не прызнае, што прычына таго, што адбылося - заявы Олівера.

Раней Джэймі Олівер дэманстраваў дзецям, як з рэшткаў тлушчу, скуры і ўнутраных органаў робяць курыныя нагетсы.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках