30 красавiка 2024, aўторак, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянціна Аліневіч: Студэнты бягуць з Беларусі

28
Валянціна Аліневіч: Студэнты бягуць з Беларусі

Уладам патрэбная лаяльнасць выкладчыкаў і студэнтаў, а не іх прафесіяналізм і розум.

Такім чынам дацэнт, кандыдат эканамічных навук Валянціна Аліневіч пракаментавала сайту charter97.org нізкі рэйтынг беларускіх ВНУ на сусветным узроўні.

«Для мяне гэта не стала навіной, як і для прафесарска-выкладчыцкага складу, які працаваў і працуе ў вышэйшых навучальных установах. Мы ўсе бачым, наколькі за апошняе дзесяцігоддзе ўпаў узровень адукацыі ў краіне. І гэта звязана, перш за ўсё, не з узроўнем прафесіяналізму выкладчыкаў, якія там працуюць, а з тымі ўмовамі, у якіх знаходзяцца ўсе галіны, і ў тым ліку сістэма вышэйшай адукацыі. Вітаецца толькі пасрэднасць і шэрасць, а ня ініцыятыва. Ужо даўно выразна адсочваецца палітычная лаяльнасць выкладчыкаў і студэнтаў, а прафесійныя характарыстыкі абсалютна не прымаюцца да ўвагі. Усё гэта вядзе да нівеліроўкі прафесійных ведаў. Бацькі плацяць апошнія грошы і пасылаюць дзяцей вучыцца ў вышэйшых навучальных установах, але там яны мала што атрымліваюць. Той факт, што Беларусь - адзіная краіна, якая не далучылася да Балонскага працэсу, з'яўляецца звяном гэтага ж ланцуга», - мяркуе эканаміст.

Яна падкрэсліла, што ўлады спланавалі усё да апошняй дробязі.

«Ва ўніверсітэтах патрабуюць больш пісаць, чытаць і паменш займацца творчасцю. Упор робіцца на колькасць, а не на якасць. І такім чынам атрымліваецца тое ж самае, што і ў сектары рэальнай эканомікі. Бо планаванне і патрабаванне колькасці без якаснага забеспячэння прыводзіць да таго, што на складах назапасілася велізарная колькасць нерэалізаванай прадукцыі, якая не патрэбна спажыўцам. Вялікая колькасць студэнтаў не валодае прафесійнымі ведамі, якія патрабуюцца эканоміцы. Таму ў вобласці рэальнай эканомікі, навукі і адукацыі ідзе праца ўхаластую. Многія гэтага яшчэ не разумеюць, але людзі, якія працуюць унутры сістэмы, усведамляюць гэта і, нягледзячы ні на што, адпраўляюць дзяцей вучыцца ў іншыя краіны», - адзначыла маці палітвязня Ігара Аліневіча.

Яна дадала, што многія студэнты бягуць з Беларусі ў Расею, Польшчу, Чэхію і гэтак далей.

«Вышэйшая адукацыя, атрыманая ў Беларусі, не прызнаецца ў іншых краінах. Таму, які сэнс плаціць грошы за тое, што можна атрымаць больш якасным і танным у іншай краіне? Я працавала яшчэ ў тыя часы, калі супрацоўнікамі універсітэтаў былі Віктар Ганчар і Станіслаў Багданкевіч. Гэта былі яркія і вядомыя асобы, а студэнты былі больш актыўныя. Але цяпер усе запалоханыя. Адбываецца карозія не толькі эканомікі і сістэмы адукацыі, але і ўсяго жыцця. Я мяркую, што калі палітыка дзяржавы не падтрымлівае чалавечыя памкненні да лепшага, то яна з'яўляецца злачыннай», - падагульніла Валянціна Аліневіч.

Нагадаем, Беларускія ВНУ не ўвайшлі ў лік 500 лепшых універсітэтаў свету ў найбольш уплывовым глабальным адукацыйным рэйтынгу ARWU (Academic Ranking of World Universities).

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках