30 красавiка 2024, aўторак, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: Без фірмаў-пасярэднікаў эканоміка памрэ

43
Васіль Шлындзікаў: Без фірмаў-пасярэднікаў эканоміка памрэ

Лукашэнка не разумее, як функцыянуе эканоміка краіны.

Пра гэта заявіў эканаміст, экс-прэзідэнт канцэрна «Амкадор» Васіль Шлындзікаў, каментуючы сайту charter97.org прапанову правадыра змагацца з пасярэднікамі з дапамогай турмы і ліквідацыі фірмы.

«Я мяркую, што без фірмаў-пасярэднікаў проста не будзе рынку і эканомікі. Без пасярэднікаў працаваць вельмі складана. Сітуацыі бываюць розныя: калі ёсць прамыя дагаворы на пастаўкі, то пасярэднікі не патрэбныя, але калі такой магчымасці няма, то так. Вытворцы не будуць працаваць з дробнымі спажыўцамі. Гэта проста немагчыма. Існуе пэўная сістэма продажаў і лагістыкі. Можна сказаць, што пасярэднік - гэта дылер, а без дылерскай сеткі продажы наогул не магчымыя», - падкрэсліў эканаміст.

Ён лічыць, што Лукашэнка прапануе падобныя спосабы барацьбы з пасярэднікамі, таму што не ведае, як працуе эканоміка ці ж разумее, але па-свойму.

«Сёння ў беларускіх турмах амаль трэць зняволеных асуджаная за эканамічныя злачынствы. Гэта бізнэсмэны, дырэктары прадпрыемстваў і фірмаў. Многія не ўпісваюцца ў правілы гульні беларускіх уладаў, якія мяняюцца кожны дзень. Гэта асаблівасць рэжыму Лукашэнкі. І калі нейкую фірму ліквідуюць, а дырэктара пасадзяць, то гэта будзе выгадна толькі таму, хто яе ліквідуе. Бо пасля ліквідацыі ўласнасць фірмы прадасца або адыдзе ў даход дзяржавы. Гэта значыць пры жаданні такія меры могуць стаць спосабам папаўнення дзяржбюджэту, тым больш што ў беларускай эканоміцы цяпер вялікія праблемы», - падсумаваў Васіль Шлындзікаў.

Нагадаем, беларускі дыктатар паставіў задачу ліквідаваць неабгрунтаваных пасярэднікаў пры пастаўцы сыравіны на беларускія прадпрыемствы і продажы іх гатовай прадукцыі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках