30 красавiка 2024, aўторак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі закрылі заапарк з падробленымі жывёламі

33
У Кітаі закрылі заапарк з падробленымі жывёламі

Наведвальніца выявіла сабаку ў клетцы, у якой, згодна з пазначэннем, павінен быў знаходзіцца афрыканскі леў.

Падман раскрылі дзякуючы таму, што жывёла забрахала. Адміністрацыя заапарка горада Лохэ ў правінцыі Хэнань заявіла, што ўжо «замяніла некаторыя няслушна выстаўленыя абазначэнні жывёл». Пасля прынясення публічных выбачэнняў уладальнікі зачынілі заапарк для «ліквідацыі непаладак», піша Lenta.ru.

Заапарк зачыніўся пасля таго, як 15 жніўня адна з жанчын выявіла сабаку ў клетцы, у якой, згодна з пазначэннем, павінен быў знаходзіцца афрыканскі леў. На месцы драпежніка апынуўся тыбецкі масціф, які забрахаў у прысутнасці наведвальнікаў. Супрацоўнікі заапарка заявілі, што сапраўдны леў быў перапраўлены ў іншую ўстанову для прадаўжэння роду.

Пасля высветлілася, што ў заапарку падмянілі і іншых жывёл. Так, у загоне для леапарда знаходзілася ліса, у вальеры для ваўка - сабака. У клетцы, у якой павінна была знаходзіцца змяя, выявілі дзвюх нутрый.

Кіраўніцтва парку, у якім размешчаны заапарк, адзначыла, што з 1998 года ўстанова была перададзена ў кіраванне прыватнаму ўладальніку.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках