Лукашэнка ў Касцюковічах размаўляў з масоўкай
13- 30.04.2024, 15:19
- 22,280
Размова з простымі людзьмі была пастаноўкай.
Як высветлілася, у Касцюковічах людзей цікавіць не жніво ці ўборачная, і нават не пенсіі і дапамогі, не вайна ва Украіне, а... удзел беларускіх спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нейтральным статусе.
Менавіта такое пытанне задалі гараджане Лукашэнку. Зрэшты, гэтае пытанне паказала, што ўсе паездкі дыктатара маюць пастановачны характар.
Журналісты і раней паказвалі, што Лукашэнка размаўляе са спецыяльна адабранымі людзьмі, а сам правадыр настолькі баіцца «народнай любові», што акружае сябе вялікай колькасцю ахоўнікаў.