30 красавiка 2024, aўторак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютчыкі вярнуліся ў Беларусь

42
Валютчыкі вярнуліся ў Беларусь

Чарговае затрыманне валютчыка адбылося ў Баранавічах.

Фінансавая міліцыя канфіскавала ў яго больш за 150 млн беларускіх рублёў, а таксама даляры, еўра, злотыя, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што жыхар Баранавічаў сістэматычна праводзіў аперацыі, звязаныя з абменам валюты, не маючы на гэта спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). Сярод яго кліентаў былі як фізічныя асобы, так і індывідуальныя прадпрымальнікі.

«У выніку незаконнай дзейнасці з пачатку гэтага года баранавіцкі валютчык атрымаў прыбытак на суму не менш за 210 млн рублёў», - паведамляе КДК.

Затрымалі валютчыка падчас адной з угодаў. Пры ім знаходзілася больш за 150 млн рублёў, 3,3 тыс даляраў ЗША, а таксама іншая замежная валюта. Грашовыя сродкі, а таксама аўтамабіль «Форд» 2008 года выпуску, які належыць валютчыку, арыштаваныя супрацоўнікамі фінансавай міліцыі.

У дачыненні да жыхара Баранавічаў распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Выпадкі затрымання нелегальных гандляроў валютай пачасціліся ў апошнія месяцы. 5 жніўня быў выяўлены факт незаконнага набыцця замежнай валюты на адным з рынкаў Гомеля. Найбольш рэзанансныя эпізоды барацьбы з валютчыкамі у гэтым годзе былі адзначаныя ў Пінску і ў Віцебску. У першым выпадку затрымалі чалавека, які атрымаў больш за $30 тысяч, а ў другім мясцовая валютчыца за тры месяцы зарабіла больш за $15 тысяч.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках