17 траўня 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку некалькі дзён прыводзілі ў парадак»

46
«Лукашэнку некалькі дзён прыводзілі ў парадак»
Фото: Getty Images

Узрост і нервы робяць сваю справу.

Пасля стомнага сходу Лукашэнку некалькі дзён прыводзілі ў парадак, каб можна было паказаць публіцы, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

І без таго не самае лепшае здароўе падкасіла ўсведамленне непазбежнасці сыходу на пенсію, якую, магчыма, давядзецца бавіць у Расеі, дзе даводзіцца загадзя падрыхтоўваць базу.

Расследаванне паказала, як дзяржаўная ўласнасць пераводзіцца ў прыватную на ценявое «кіраўніцтва спраў». Ад нашага квартэта дадамо, што і да гэтага ўласнасць на пляц, як і іншыя аб'екты ў Расеі, носіць характар умоўна дзяржаўнай. Зрэшты, як і ўсё «дзяржаўнае» на тэрыторыі Беларусі. Іншая рэч, што сляды ўгод дазволяць калісьці гэта вярнуць.

Увогуле, узрост і нервы робяць сваю справу. Іншае пытанне, што да «вынікаў» такой дзейнасці гатовы толькі ўсходні сусед. Захад сочыць за сітуацыяй і працягвае назіраць за разбурэннем канцэпцыі «Беларусь як буфер паміж цывілізацыяй і Расеяй, спадзеючыся, што ад яе нешта застанецца».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках