30 красавiка 2024, aўторак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура супраць інтэрнэт-казіно

15
Генпракуратура супраць інтэрнэт-казіно

Першая ў гісторыі Беларусі крымінальная справа ў дачыненні да арганізатараў інтэрнэт-казіно ўзбуджаная генпракуратурай рэспублікі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік беларускага МУС.

«Як высветлілі аператыўнікі, беларуская фірма, атрымаўшы для прыкрыцця ліцэнзію на ажыццяўленне букмекерскай дзейнасці, дазваляла гульцам пад выглядам ставак на розныя падзеі ўдзельнічаць у інтэрнэце ў азартнай гульні - покер», - распавёў суразмоўца РІА «Новости».

Ён растлумачыў, што для ўдзелу кліенту неабходна было папоўніць баланс грашовымі сродкамі з дапамогай крэдытнай карты ці ж праз касу букмекерскай канторы. Унесеныя сродкі канвертаваліся ў даляры ЗША і папаўнялі кошт гульца.

Пасля, ужо маючы станоўчы баланс, чалавек гуляў у покер на адпаведным сайце, і ў выпадку выйгрышу яму падавалася магчымасць атрымаць выйграныя грошы ў касе букмекерскай канторы.

У выніку незаконнай дзейнасці арганізатары казіно атрымалі даход, які перавышае Br100 млн, піша БелТА.

«Падчас праверкі была канфіскаваная адпаведная бухгалтарская і тэхнічная дакументацыя, якая і паслужыла падставай для ўзбуджэння Генеральнай пракуратурай першай у гісторыі Беларусі крымінальнай справы, звязанай з дзейнасцю інтэрнэт-казіно», - падкрэслілі ў МУС.

За арганізацыю незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці вінаватым пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

Адзначым, што ў Беларусі працуе вялікая колькасць ігральных устаноў, у тым ліку і нелегальных. Вялікую колькасць іх кліентаў складаюць грамадзяне Расеі, якія прыязджаюць у беларускія казіно пасля забароны гэтага бізнесу ў іх краіне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках