30 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы палілі расейскія тавары ў Кіеве

104

Пад амбасадай Расейскай Федэрацыі ў Кіеве прайшла акцыя супраць прыпынення ўвозу ўкраінскіх тавараў у Расею.

На акцыю сабраліся блізу двух дзясяткаў чалавек. Арганізатарам выступіў грамадскі рух "Наступ", піша gazeta.ua.

Як растлумачылі арганізатары, галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца заклік да ўкраінцаў месяц байкатаваць расейскія тавары. Акрамя таго, яны заклікалі ўлады і апазіцыйныя сілы належным чынам адрэагаваць на дзеянні Расеі.

"Цяпер павінны аб'яднацца ўсе - і ўлада, і народ, і спыніць гэтую агрэсію. Яна (Расея) павінен зразумець, што ніхто жывасілам нас не загоніць у Мытны Саюз. Украіна вольная і будзе будаваць стасункі з суседзямі на раўнапраўных пачатках. Таму мы заклікаем ўлада чыніць гэтак жа і хоць бы на тыдзень заблакаваць расейскія тавары. Таксама мы заклікаем народ да месячнага байкоту", - адзначыў старшыня арганізацыі Руслан Цэкелі.

Актывісты зладзілі перад пасольствам невялікі пэрформанс. Яны прынеслі з сабой драўляны стол і расклалі на ім тавары расейскіх вытворцаў, якія прадаюцца ва Украіне: дзве бутэлькі піва, мінеральнай вады, кансэрвы, шакалад і пакеты мабільнага аператара МТС. Пасля гэтага ўсе гэтыя тавары аблілі запальнай вадкасцю і падпалілі.

"Гэта была сімвалічная акцыя, каб усе зразумелі, што ва Украіне ёсць людзі, якія гатовыя бараніць свае правы. Гэта пакуль першая папераджальная акцыя. Мы хочам, каб Расея зразумела, што ўкраінцы ўмеюць абараняць свае інтарэсы", - падкрэсліў Цэкелі.

Ён таксама дадаў, што сітуацыя з украінскімі таварамі з'яўляецца сцэнарам Расеі для ўцягвання Украіны ў Мытны Саюз.

Украінцы палілі расейскія тавары ў Кіеве. Фота: Алеся Дубовік
Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках