Трэнерскі штаб «Шахцёра» выбівае зарплату праз суд
5- 2.08.2013, 16:00
- 9,355
Фінансавае становішча салігорскага хакейнага клуба «Шахцёр» па-ранейшаму цяжкае.
Як стала вядома Goals.by, трэнерскі штаб хакейнага клуба «Шахцёр» на чале з Андрэем Гусавым падаў у суд пазоў аб кампенсацыі пазык па заработнай плаце за апошнія пяць месяцаў.
Якую суму клуб вінны трэнерскаму штабу, не паведамляецца. Вядома, што адбылося ўжо некалькі слуханняў па гэтай справе ў салігорскім гарадскім судзе.
Раней Андрэй Гусаў прызнаўся, што фінансавае становішча клуба па-ранейшаму цяжкае, а пытанне пра суд пакінуў без каментароў.