Расейская тэнісістка накаўтавала арбітра (Відэа)
18- 2.08.2013, 17:04
- 38,152
Цікавы эпізод адбыўся на жаночым тэнісным турніры ў Вашынгтоне з прызавым фондам 235 000 даляраў.
25-гадовая расейская тэнісістка Вольга Пучкова з-за недарэчнай дыскваліфікацыі не змагла дагуляць матч другога круга з аргенцінкай Паула Армаэчэа, піша rus.DELFI.ee.
Пучкова, якая займае 88-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграўшы ў трэцім сэце чарговы розыгрыш, са злосцю ўдарыла па мячы, які трапіў у нагу лінейнага арбітра.
Удар быў, відаць, вельмі адчувальны, паколькі арбітр апынуўся ў ляжачым становішчы (глядзіце відэа на адзнацы 14:35).
Суддзя на вышцы прыняў рашэнне завяршыць матч, дыскваліфікаваць расеянку і прысудзіць перамогу яе суперніцы.