4 траўня 2024, Субота, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі Ікс сустрэнуцца ў кіно з «фантастычнай чацвёркай»

2
Людзі Ікс сустрэнуцца ў кіно з «фантастычнай чацвёркай»

Студыя Marvel мае намер зняць карціну, у якой сустрэнуцца героі папулярных фільмаў.

Пра гэта кансультант студыі і аўтар шэрагу вядомых графічных навэл Марк Мілар распавёў у інтэрв'ю брытанскаму часопісу SFX, піша Lenta.ru.

Мілар не стаў удакладняць, у якіх менавіта фільмах могуць з'явіцца ўдзельнікі абедзвюх каманд. У цяперашні час Marvel працуе над перазапускам франшызы «Фантастычная чацвёрка». Пастаноўкай стужкі павінен заняцца Джошуа Транк, рэжысёр фільма «Хроніка». Прэм'ера новай «фантастычнай чацвёркі» запланаваная на 2015 год.

Акрамя таго, Marvel рыхтуе да выхаду ў пракат новую стужку пра Людзей Ікс. Карціну, пастаноўкай якой займаецца Браян Сiнгер, выпусцяць на экраны ў траўні 2014 года з падзагалоўкам «Дні мінулай будучыні».

Раней у пракат былі выпушчаныя дзве поўнаметражныя кінастужкі аб фантастычнай чацвёрцы (у 2005 і 2007 гадах) і шэсць карцін, якія маюць дачыненне да Людзей Ікс (асноўная трылогія, прыквел да яе «Першы клас» і два фільмы пра Расамаху).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках