4 траўня 2024, Субота, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Граніт» працягвае хаваць НЗ

11
«Граніт» працягвае хаваць НЗ

Кіраўніцтва прадпрыемства працягвае хаваць няшчасныя выпадкі на вытворчасці, маскіруючы іх пад бытавыя траўмы.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў супрацоўнік РУВП «Граніт».

«Пазаўчора на пятай лініі нашага прадпрыемства перакуліўся БелАЗ. Кіроўца сур'ёзна не пацярпеў і атрымаў невялікія сінякі і ўдары, але траўму замаскіравалі пад бытавую. А ўжо ўчора ў начную змену слесару аўтатранспартнага парку «Граніту» на нагу ўпала балванка і раздрабіла пальцы. Яго, як гэта ўжо было, павезлі на «хуткай», а пасля перасадзілі ў грамадзянскі аўтамабіль. Перад гэтым яго ўгаварылі заявіць, што траўма атрыманая ў быту», - падкрэсліў рабочы.

Нагадаем, нядаўна сайт charter97.org паведамляў пра тое, што рабочых «Граніту», якія атрымалі вытворчыя траўмы, кіраўніцтва прадпрыемства прымушае падпісвацца пад тым, што яны атрыманыя ў бытавых умовах.

Варта адзначыць, што на прадпрыемствах Беларусі спробы начальства схаваць вытворчыя траўмы не з'яўляюцца рэдкасцю.

Фота: Алена Засімук

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках