4 траўня 2024, Субота, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродна джып сутыкнуўся з маршруткай

14

Днём 20 жніўня ў Гродна на скрыжаванні вуліцы Чайкінай і Соламавай сутыкнуліся маршрутка і «Джып Гранд Чэрокі».

Маршрутны аўтобус «Мэрсэдэс Бенц Спрынтэр» з пасажырамі рухаўся з боку плошчы Дзекабрыстаў на Фолюш. У гэты момант на скрыжаванні дарогу перасякаў пазадарожнік. Жанчына рухалася з боку вул. Суворава на забараняльны сігнал святлафора, паведамляе прэс-служба УДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

Удар прыйшоўся ў левы бок маршрутнага таксі. У маршрутцы пацярпелых пасажыраў няма. Аднак траўмаваная сама кіроўца пазадарожніка, яе шпіталізавалі. Сур'ёзных траўмаў яна не атрымала, аднак сітуацыя ўскладненая тым, што жанчына цяжарная.

Са слоў пацярпелай, заўважыць чырвоны сігнал святлафора ёй перашкодзіла сонца, якое ярка свяціла.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках