18 траўня 2024, Субота, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры беларускі трапілі ў рэаліці-шоў «Хачу ў ВІАгру»

13
Тры беларускі трапілі ў рэаліці-шоў «Хачу ў ВІАгру»

У Кіеве пачаліся здымкі праекта «Хачу ў ВІАгру», у якім удзельнічаюць тры дзяўчыны з Беларусі.

Як кажа адна з іх, Алена Пішчыкава, пакуль тэлевізійнікі здымаюць рэпетыцыі і дзённікі. Але ўжо ў пятніцу адбудзецца першы канцэрт, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Канстанцін Меладзэ распусціў гурт ВІА Гра 1 студзеня 2013 года. Такую пастанову ён патлумачыў тым, што стаміўся ад праекту і адчуў, што ягоныя прадусарскія напрацоўкі і прыёмы сябе вычарпалі. Тым часам украінскі рэжысёр Алан Бадоеў заявіў, што гатовы «перазапусціць» праект і зняць рэаліці-шоў. Кастынгі адбыліся ўвесну ў Расеі, Украіне, Казахстане і Беларусі.

Канкурэнцыя была велізарная - у Кіеў у выніку з'ехалася блізу тысячы ўдзельніц з розных краін, у тым ліку Манголіі і ЗША.

Ужо з верасня тэлешоў пачнуць трансляваць адразу 4 каналы ў некалькіх краінах, у тым ліку на ОНТ. Настаўніцамі канкурсантак стануць практычна ўсе ўдзельніцы складу ВІА Гры розных гадоў.

Фота: Secret Service

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках