7 траўня 2024, aўторак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва абвясціла алігарха Раманава ў міжнародны вышук

10
Літва абвясціла алігарха Раманава ў міжнародны вышук

Літоўскія пракуроры абвясцілі ў міжнародны вышук былога ўладальніка банка Ūkio bankаs Уладзіміра Раманава.

Раманаў знік з Літвы напачатку траўня. Прадпрымальнік запэўніваў, што знаходзіцца ў Маскве ў справах, там у яго пачаліся праблемы са здароўем, таму ён наважыў падлячыцца ў сталіцы Расеі. Пазней пракуроры і следчыя Службы расследавання фінансавых злачынстваў атрымалі даведку ад расейскіх лекараў аб тым, што ў Раманава здарыўся інсульт.

Следчыя і пракуроры хочуць дапытаць Раманава паводле справы аб банкруцтве банка Ūkio bankаs і магчымай растраце 50 млн літаў. Калі Раманаў вернецца, яму маюць намер выставіць абвінавачванні, паведамляе ru.DELFI.lt.

Праз тры месяцы цярпенне пракурораў скончылася, яны абвясцілі Раманава ў міжнародны вышук. У адпаведнасці з працэдурай расейскія службоўцы павінны ўстанавіць месца жыхарства Раманава і інфармаваць пра гэта літоўскіх пракурораў. Пасля літоўскія пракуроры здолеюць звярнуцца ў суд за ордэрам на арышт.

Пасля таго як расейцы затрымаюць Раманава, цягам месяца ў Літвы будзе час на падачу заяўкі аб яго экстрадыцыі. Калі заяўку вышлюць, Расея будзе прымаць пастанову, ці не з'яўляецца справа супраць яго палітычнай расправай.

У інтэрв'ю тэлеперадачы «Добры вечар, Літва» на канале ЛНК Раманаў заявіў, што ад літоўскай праваахоўнікаў не хаваецца, а знаходзіцца ў Маскве на лячэнні.

«Калі вы вернецеся ў Літву?» - спытаў у Раманава журналіст ЛНК.

- Калі буду здаровы.

- Вы ведаеце, што пракуроры шукаюць Вас?

- Шукаюць? Не ведаў. Навошта мяне шукаць?

- Можа, Вы прыкладна ведаеце, калі ваша здароўе паправіцца?

- Хутка.

- Пракуроры кажуць, што вы можаце ўзяць расейскае грамадзянства. Ці магчыма гэта?

- Хопіць фантазіяваць.

Пракуроры баяцца, што Раманаў, каб пазбегнуць арышту, папросіць расейскае грамадзянства. Масква лёгка надае яго былым рускамоўным грамадзянам СССР. Практыка паказвае, што РФ сваіх грамадзян практычна ніколі не выдае іншым краінам. Такое ўжо здарылася з падазраванымі ў справе аб 13 студзеня, Медзінінкай ды іншымі.

За растрату маёмасці ў асабліва буйных сумах пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках