8 траўня 2024, Серада, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўская праваабаронца не здолела даведацца, дзе ўтрымліваецца ксёндз Лазар

15
Барысаўская праваабаронца не здолела даведацца, дзе ўтрымліваецца ксёндз Лазар

Барысаўскую грамадскасць абурыла паведамленне аб тым, што блізу месяца таму быў арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ ксёндз Уладзіслаў Лазар, прыёр мясцовай парафіі Сыходжання Святога Духа.

Праваабаронца Марына Статкевіч беспаспяхова спрабавала даведацца, дзе знаходзіцца святар.

КДБ не каментуе гэтую інфармацыю, як кажуць парафіяне двух барысаўскіх касцёлаў, святары таксама нічога не могуць адказаць з нагоды лёсу Уладзіслава Лазара.

Не здолела высветліць, у якім горадзе ўтрымліваецца ксёндз, каб перадаць яму патрэбныя рэчы, і праваабаронца Марына Статкевіч, актыўная прыхаджанка барысаўскага касцёла Нараджэння Святой Панны Марыі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Марына Статкевіч так каментуе сітуацыю: «Цяпер вельмі шмат кажуць пра 29-гадовага праграміста Эдварда Сноўдэна, які распавёў журналістам пра сакрэтныя праграмы Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША для сачэння за замежнікамі праз інтэрнэт і мабільную сувязь. Тут усё зразумела - чалавек меў доступ да сакрэтнай інфармацыі. Я задаюся пытаннем: якой сакрэтнай інфармацыяй можа валодаць ксёндз? Не хацелася б іранізаваць, бо чалавек цяпер хутчэй за ўсё ў турме КДБ, а толькі знаходжанне ў такіх месцах праваабаронцы ўважаюць за катаванні. Я не веру, што ўлады дадуць на гэта выразны адказ... Мы жывем у жахлівай хлусні, і няма гэтаму сканчэння».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках