8 траўня 2024, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія міліцыянты спявалі караоке і каталіся на катамаранах

41

Камбінаваная міліцэйская эстафета прайшла 3 жніўня ў Менску ў парку імя Паўлава.

Як паведамляе СТВ, на адной пляцоўцы сабраліся прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў сталічнай міліцыі, у тым ліку атрад спецыяльнага прызначэння і ўнутраных войскаў МУС Беларусі.

Вартавым правапарадку давялося эвакуяваць «параненага» супрацоўніка, у поўнай экіпіроўцы і з аўтаматам у руках затрымаць ўмоўнага злачынцу, здзейсніць велапатруляванне і нават пераправіцца праз раку на катамаране. І гэта далёка не ўсе моманты «спартыўнага свята».

Акрамя этапаў спаборніцтваў гасцей чакала шырокая забаўляльная праграма: штукі ў выкананні веласіпедыстаў і ролераў, паказальныя выступы байцоў і канцэрт. Акрамя гэтага можна было пакаштаваць салдацкай кашы, выканаць любімы шлягер пад караоке-шоу...

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках