8 траўня 2024, Серада, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казакі спрабавалі задушыць Bloodhound Gang амерыканскім сцягам (Відэа)

98

Панкаў з Bloodhound Gang у аэрапорце Анапы атакавалі казакі.

Такія паведамленні з'явіліся ў некаторых расейскіх СМІ. Фотакарэспандэнт "Комсомольской правды" Мікалай Хіжняк распавёў, што раптоўна ў пачакальні, дзе сядзелі музыкі з Bloodhound Gang, з'явіліся некалькі казакоў. Завязалася слоўная сварка, і казакі пачалі душыць музыкаў амерыканскім сцягам.

Удзельнікі гурту паспрабавалі ўцячы ад ашалелых казакоў у VIP-зону, але супрацоўнікі аэрапорта іх туды не пусцілі. Пазней пад сваю ахову музыкаў узялі паліцэйскія і праводзілі іх у VIP-зону. «Казакі, якія раптоўна з’явіліся, гэтак жа раптоўна і зніклі»- падае словы журналіста тэлеканал «Вести».

Інцыдэнт з апаганьваннем расейскага сцяга адбыўся ў адным з клубаў Адэсы. Басіст Bloodhound Gang Джарэд Хасэлхоф дастаў расейскі сцяг і засунуў яго сабе ў штаны. Пасля ён кінуў сцяг у натоўп і прасіў «не расказваць пра гэта Пуціну».

Дзеянне музыкі абразіла палітыкаў. Напрыклад, кіраўнік Мінкульта Уладзімір Мядзінскі напісаў у сваім Twitter, што гурт «пакуе валізкі», і «выступаць гэтыя ідыёты на Кубані не будуць». Губернатар Краснадарскага краю Аляксандр Ткачоў дадаў, што «за такія выкрутасы» музыкаў даўно пара адправіць за краты. Цяпер Bloodhound Gang збіраюцца наогул не пускаць у Расею, а іх запланаваны выступ на фестывалі ў Краснадарскім краі скасавалі.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках