7 траўня 2024, aўторак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уздоўж мяжы з Літвой - сховы цыгарэт

27

У сэктары памежнага паста «Крэйванцы» Ашмянскага раёна памежнікі і чальцы добраахвотнай дружыны Анжадоўскага сельсавета знайшлі сховы цыгарэт.

25 скрынь, у іх - 12 тысяч 500 пачкаў. Пра факт выяўлення цыгарэт праінфармаваны аператыўны дзяжурны Віленскага памежнага атрада Літоўскай Рэспублікі.

Пра гэта паведаміў Kraj.by памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы ў працы са сродкамі масавай інфармацыі Аляксандр Колабаў.

Гэтая першая схованка цыгарэт, выяўленая ў перыяд з 31 ліпеня да 1 жніўня ў Ашмянскім раёне побач з літоўскай мяжой. Другая была знойдзеная ў сэктары памежнага паста «Будзёнаўка».

Памежнікі пайшлі зваротным следам дастаўкі цыгарэт. Дарожка слядоў вяла праз поле да вёскі Гардзіеўка на аўтадарогу Гардзіеўкі - Анжадава. Там след абарваўся.

На месцы выяўлення цыгарэт зладзілі засаду. Але вынікаў гэта не дало - за цыгарэтамі ніхто не прыйшоў.

Фота: Аляксандр Колабаў
Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках