8 траўня 2024, Серада, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі суд хацеў пасадзіць Дастаеўскага праз «Ідыёта»

28
Расейскі суд хацеў пасадзіць Дастаеўскага праз «Ідыёта»

У чацвер на Камчатцы скончылі справу на Фёдара Дастаеўскага, якую расследавалі два з паловай гады.

Увесь гэты час у дачыненні да класіка праводзілі праверку адразу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «падбухторванне» і «непавага да суду».

Галоўнай прычынай расследавання стаў раман Дастаеўскага «Ідыёт», дакладней, сама назва твора. Менавіта гэтае слова - «ідыёт» - у красавіку 2011 года вымавіў у міравым судзе Яўгеній Фядорка, адказваючы на пытанне свайго апанента Чэчыкава. Акрамя гэтага слова Фядорка - на той момант абвінавачаны - нічога не сказаў, паведамляе BBC.

Суддзя, які вёў працэс, абмежаваўся толькі заўвагай. Адрозна ад судовага прыстава: у адным маленькім, але ёмістым слове, той угледзеў прыкметы крымінальнага злачынства, а менавіта «непавагу да суда, якая выявілася ў абразе ўдзельнікаў судовага разбору».

Цяпер, праз два з лішкам гады, сам Фядорка кажа, што не памятае, чаму ў яго раптам вырвалася менавіта гэтае слова.

«Я не ведаю, як гэта адбылося. Там, у пратаколе, напісана так:«Чэчыкаў удакладняе, ці знаходжуся я з тым вось чалавекам выключна ў справовых стасунках. Я адказваю: «Ідыёт. Больш мне сказаць няма чаго». А хто ідыёт? Чорт яго ведае. Можа, я ідыёт; можа, ён ідыёт», - згадвае ён.

Так ці інакш, у выніку супраць Фядоркі была распачатая крымінальная справа.

Пасля распачынання справы Яўген Фядорка не стаў складаць рукі. Маючы за плячыма вялікі досвед судовых спрэчак (а Яўгеній Мікалаевіч ужо не першы год працуе праваабаронцам і выступае ў судах), ён разважыў, што проста абавязаны ўдаць тых, хто падштурхнуў яго на злачынства.

«Заяву я напісаў прыкладна 42-м шрыфтам - уявіце, як гэта выглядала. Вялізнымі літарамі: «заява аб учыненым злачынстве». Далей я напісаў, што я - вельмі добры хлопец, вучыўся ў школе, любіў літаратуру, брыдка не лаяўся. І ў межах школьнай жа праграмы азнаёміўся з раманам Фёдара Міхайлавіча [Дастаеўскага]. І падчас судовага пасяджэння выкарыстаў некаторыя тэрміны з гэтага твора. Сказаў - а выявілася, што судовыя прыставы ўважаюць гэта за крымінальна каральнае дзеянне», - распавядае Фядорка.

Пастанавіць, ці ўважаць слова «ідыёт» за лаянку або не, было не так і проста. Для гэтага дазнаўцам давялося звярнуцца да эксперта, выкладчыцы кафедры расейскай мовы Камчацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Анастасіі Скорык.

Менавіта яна правяла лінгвістычны аналіз слова, і з ейных высноў вынікала, што слова «ідыёт» з'яўляецца абразлівым, але можа выкарыстоўвацца і як медыцынскі тэрмін. Гэта і стала падставай крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгенія Фядоркі.

Пасля камэнтаваць вынікі сваёй экспертызы Анастасія Сяргееўна адмовілася, спаслаўшыся на занятасць і ўнікальнасць кожнай такой высновы.

Аднак Яўгеній Фядорка на гэтым не спыніўся і заявіў, што Дастаеўскі падбухторваў яго да выкарыстання гэтага слова. Падазраваны быў такім настойлівым, што справу пачалі расследаваць. Яна разраслася на цэлых тры тамы.

Расследаванне доўжылася некалькі месяцаў, пакуль нарэшце справу не скончылі: класік даўно памёр. Аднак пераслед самога Фядоркі таксама спынілі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках