5 траўня 2024, Нядзеля, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здымнае жыллё падаражэе

12
Здымнае жыллё падаражэе

Прыкладна на 10% падвысяць стаўкі падаходнага падатку з фізічных асоб за здачу ў наём жылля, гаражоў і іншых памяшканняў у 2014 годзе.

Гэта прадугледжваюць змены і дапаўненні ў Падатковы кодэкс, праект якіх падрыхтаваў Мінфін, перадае БелаПАН. Рост падатку пацягне за сабой і рост коштаў, на здымнае жыллё.

Да прыкладу, у Менску падатак за кожны пакой, што здаецца ў жылых памяшканнях прапануецца павялічыць з 92-366 да 101-403 тыс рублёў, за металічны або драўляны гараж - з 18-73 да 20-80 тыс, за жалезабетонны ці цагляны гараж - з 46-92 да 51-101 тыс. Фактычна Мінфін ініцыюе індэксацыю ставак у адпаведнасці з чаканым узроўнем інфляцыі. Калі яна апынецца вышэй за 10%, падаткі ў рэальным выразе знізяцца.

Самы вялікі падатак будуць, як і цяпер, плаціць жыхары Нарачанскага і Мядзельскага сельсаветаў, якія здаюць жыллё з траўня да верасня, - ад 202 да 806 тыс рублёў за пакой, садовы домік ці лецішча (у гэтым годзе падатак складае 183-732 тыс) .

У праекце трохі змяняецца механізм падаткаабкладання памяшканняў, якія здаюцца ў арэнду. Зараз спаганяецца плата за 1 кв метр плошчы садовых домікаў, лецішчаў, машына-месцаў (у Менску - ад 10 да 73 тыс рублёў). Прапанова распрацоўшчыкаў: зраўнаваць стаўкі за садовыя домікі і лецішчы са стаўкамі за пакоі ў жылых памяшканнях, стаўкі за машына-месца - са стаўкамі за металічныя і драўляныя гаражы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках