2 траўня 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пазбавіць навукоўцаў «шалёных» грошай

147
Лукашэнка пазбавіць навукоўцаў «шалёных» грошай

Беларускі правадыр заклікае навукоўцаў больш актыўна шукаць пазабюджэтныя сродкі фінансавання.

«Плаціць шальных грошай з 1 студзеня мы нікому не будзем, у тым ліку навукоўцам. Навукоўцы - разумныя людзі, павінны зарабіць і сабе, і дзяржаве», - заявіў Лукашэнка ў панядзелак у Менску на нарадзе па пытанні развіцця навуковай сферы Беларусі, піша «Інтэрфакс».

«Навошта ж мы будзем выкідваць з бюджэту грошы, не атрымліваючы належнай аддачы?» - рытарычна спытаў кіраўнік. У той жа час ён заўважыў, «будзем аддаваць апошнія грошы на прарыўныя тэхналогіі».

<>i«Навуковая супольнасць разам з дзяржслужачымі стала жаліцца на недахоп фінансавання навуковай сферы», - працягнуў ён. «Так, навукаёмістасць ВУП у нас у разы ніжэй у параўнанні з тэхналагічна развітымі краінамі. Але калі вы сцвярджаеце, што наша навука павярнулася тварам да практыкі, то чаму толькі дзяржава плаціць і павінна плаціць за распрацоўкі навукоўцаў? А вытворчыя, камерцыйныя прадпрыемствы?» - адзначыў Лукашэнка.

На яго погляд, «трэба мэтанакіравана выкарыстоўваць інструмент дзяржаўнай замовы ў стратэгічна важных для краіны сферах, а на іншыя напрамкі даследаванняў больш актыўна прыцягваць пазабюджэтныя крыніцы».

Ён заклікаў «канчаткова вызначыцца з лёсам фундаментальнай навукі». «У нас не такая вялікая і багатая краіна, каб развіваць шырокі спектр падобных даследаванняў», - канстатаваў кіраўнік.

«Пытанне нават не ў гэтым, а ў тым, наколькі нам патрэбныя гэтыя фундаментальныя даследаванні і наколькі мы будзем паспяховыя, займаючыся тымі ці іншымі фундаментальнымі напрамкамі. Я гляджу на гэта прагматычна, каб не выкінуць грошы на вецер», - працягнуў Лукашэнка. «Лепш мы выдаткуем грошы на некалькі прарыўных напрамкаў, скажам, наступнага шостага тэхналагічнага ўкладу, а таксама будзем далей развіваць тыя напрамкі, дзе ў Беларусі склаліся сусветныя навуковыя школы, напрыклад, оптыка і лазерная фізіка, цеплафізіка, біяарганічная хімія і матэрыялазнаўства, як падмурак для развіцця прыкладных даследаванняў і вышэйшай адукацыі», - падкрэсліў ён.

У той жа час Лукашэнка заўважыў: «Калі нам у краіне гэта (навуковая распрацоўка) не трэба, але вы бачыце, што заўтра гэта можна будзе прадаць, - калі ласка, займайцеся, дамаўляйцеся з Кітаем, Расеяй, Амерыкай, кім заўгодна, хай яны фінансуюць вас. А яны з задавальненнем будуць, калі будуць бачыць, што заўтра будзе нармальны прадукт», - дадаў ён.

Лукашэнка таксама заяўляе пра неабходнасць рэфармавання беларускай навукі і просіць не праводзіць паралелі з Расеяй у дадзеным пытанні.

«Для распрацоўкі праграмы пераўтварэнняў вам адводзіцца 3 месяцы», - заявіў Лукашэнка.

«У лістападзе з удзелам прэзідэнта і зацікаўленых (мы запросім шырокае кола навуковай супольнасці) сустрэнемся і, прынцыповым чынам разабраўшыся, зацвердзім новую праграму дзейнасці навукі ў нашай краіне», - сказаў кіраўнік.

Ён заявіў, што «ўсе пытанні пераўтварэнняў будуць вырашацца пры дбайным, усебаковым і галосным абмеркаванні, у працэсе партнёрскага ўзаемадзеяння навуковай супольнасці і дзяржаўных структур».

Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што «пераўтварэнні ў навуковай сферы не павінны прывесці да яе татальнай ломкі і разбурэння». У сувязі з гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі дзейнічае акуратны і асцярожны падыход да гэтай праблемы. «Мы крок за крокам, паступова рухаемся ў гэтым кірунку», - канстатаваў Лукашэнка.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што «дзяржава прымала меры па рэфармаванні навуковай сферы толькі тады, калі навукоўцы, на жаль, апынуліся не здольныя ўнесці свае прапановы». «Даводзілася дзейнічаць зыходзячы з таго, як у дзяржаве кіраўніцтва гэтую праблему разумела. Мы ішлі вельмі акуратна, як па тонкім лёдзе, каб не нашкодзіць», - працягнуў кіраўнік.

«Я кажу гэта таму, што з'явяцца ў нас вельмі разумныя ў двукоссі людзі, якія скажуць, што зноў Лукашэнка бяжыць следам за Расеяй, ці яшчэ за кімсьці. Вы ведаеце пра спробы рэфармаваць Акадэмію навук у Расеі. Гэта абсалютна не мае нічога агульнага з той рэформай, якую праводзім мы», - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках