2 траўня 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пераблытаў Прыднястроўе з Беларуссю

68
Пуцін пераблытаў Прыднястроўе з Беларуссю

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пераблытаў сцягі непрызнанай рэспублікі Прыднястроўе і Беларусі.

Гэта адбылося на моладзевым форуме «Селігер», дзе расейскі лідар адказаў на пытанні маладых людзей з Расеі і блізкага замежжа, піша rosbalt.ru.

«Што там за сцяг з сярпом і молатам? Беларусы?» - спытаў Пуцін, чым выклікаў скандаванне «Прыднястроўе! Прыднястроўе!».

На форуме прысутнічалі дэлегаты з прыднястроўскага рэгіёну Рэспублікі Малдова. Аднак, па інфармацыі выдання, мадэратары не далі дэлегацыі з левабярэжжа Днястра задаць свае пытанні, перадаўшы чаргу сербскай дэлегацыі.

Варта адзначыць, што сцягі непрызнанай ПМР (Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі) і афіцыйнай сімволікі Беларусі падобныя. Яны складзеныя з палос чырвонага і зялёнага колераў, пры гэтым на сцягу Прыднястроўя захавалі серп і молат, які застаўся з савецкіх часоў, як сімвал пераемнасці палітычных эпох. Гістарычны сцяг Беларусі - бел-чырвона-белы - быў забаронены ў 1995 годзе.

14 траўня 1995 года па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі праз сумніўны рэферэндум быў уведзены новы чырвона-зялёны сцяг, які нагадваў сцяг Беларускай ССР, з якога былі выдаленыя савецкія сімвалы - серп, молат і зорка, а арнамент намаляваны чырвоным на белым фоне (на сцягу Беларускай ССР арнамент быў белым на чырвоным фоне).

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках