3 траўня 2024, Пятніца, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы хочуць рэфармаваць праваслаўную царкву за кошт БРСМ

52
Магілёўцы хочуць рэфармаваць праваслаўную царкву за кошт БРСМ

Жыхары Магілёва прапануюць кіраўніку БПЦ і БРСМ арганізаваць суботнік для збору сродкаў на набыццё лавак у праваслаўныя храмы.

Сорак шэсць жыхароў Магілёва падпісаліся пад зваротам з прапановай арганізаваць рэспубліканскі суботнік для збору сродкаў на набыццё лавак у праваслаўныя храмы, перадае БелаПАН.

Ініцыятарам звароту выступіў актывіст Беларускага незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі. Ліст накіраваны мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Філарэту, а таксама ў грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (БРСМ).

Аўтары ліста нагадваюць пра нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць мэтазгодным паставіць у праваслаўных храмах лаўкі для вернікаў. На падставе гэтага падпісанты звароту, якія называюць сябе праваслаўнымі хрысціянамі, просяць «маладых патрыётаў Айчыны, паслядоўнікаў славянскага адзінства» з БРСМ «аказаць адчувальную дапамогу праваслаўным прыходам Беларусі і арганізаваць рэспубліканскі суботнік, сродкі ад якога накіраваць на набыццё лавак для беларускіх праваслаўных цэркваў».

Нагадаем, 26 ліпеня Лукашэнка ў ходзе наведвання аквапарку, які будуецца ў Менску, заявіў журналістам, што з'яўляецца прыхільнікам рэформаў царквы, у тым ліку праваслаўнай. Лукашэнка падкрэсліў, што ён прыхільнік паступовага рэфармавання царквы, пачынаючы ад царкоўнай мовы і заканчваючы працягласцю службаў. «Вельмі доўгія, працяглыя набажэнствы, пропаведзі, а дарослае пакаленне, шмат бабулек проста не вытрымліваюць гэта», - адзначыў ён. Паводле слоў беларускага кіраўніка, ён супраць таго, каб «людзі ў царкве дзве-тры гадзіны падчас пропаведзі ці набажэнства стаялі на нагах, нідзе не прысесці».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках