2 траўня 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец забіў магілёўца і схаваў труп у багажніку

53
Расеец забіў магілёўца і схаваў труп у багажніку

32-гадовы жыхар Смаленскай вобласці забіў нажом 49-гадовага магілёўца.

Труп загінулага быў знойдзены ў багажніку аўтамабіля, паведамілі БелаПАН у УСК Магілёўскай вобласці.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўнічка ўправы Следчага камітэта Аксана Саленюк, у ноч на 3 жніўня падчас супольнага распівання спіртных напояў паміж 32-гадовым жыхаром Смаленскай вобласці і 49-гадовым жыхаром Магілёва адбылася сварка, у выніку якой расеец нанёс свайму знаёмцу некалькі ўдараў нажом у шыю і грудзі, ад якіх апошні памёр.

Каб схаваць сляды злачынства, расеец паклаў труп у багажнік аўтамабіля «ВАЗ-2109» і павёз яго да ракі Дняпро. Аднак дарогай аўтамабіль праваліўся колам у адкрыты каналізацыйны калодзеж. Мужчына, кінуўшы аўтамабіль, адправіўся дадому. Неўзабаве самаход быў знойдзены нарадам дэпартамента аховы МУС у Кастрычніцкім раёне Магілёва.

«Падазраваны быў затрыманы паводле непасрэдна ўзніклага падазрэння ва ўчыненні злачынства супрацоўнікамі атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння УУС Магаблвыканкама», - адзначыла афіцыйная прадстаўнічка УСК.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле падазрэння ў забойстве.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках