У Гомелі актывізаваліся валютчыкі
34- 5.08.2013, 21:21
- 28,615
На Цэнтральным рынку Гомеля выяўлены факт незаконнага набыцця замежнай валюты.
Пра гэта распавялі ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра, піша «Гомельская праўда».
Адзін грамадзянін купіў у іншага $100 за 900 тыс беларускіх рублёў. У дачыненні да гэтых людзей складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд.
У гэтым годзе выпадкаў, калі праваахоўныя органы спынялі незаконныя валютныя аперацыі, пакуль што менш, чым у мінулым. Найбольш рэзанансныя эпізоды: у Пінску затрымалі валютчыка, які атрымаў больш за $30 тыс, а віцебская валютчыца за тры месяцы зарабіла больш за $15 тыс.