1 траўня 2024, Серада, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкаўская сістэма Беларусі на краі бездані

118

У ліпені насельніцтва купіла на чыстай аснове 621,5 млн. даляраў.

Беларусы ў ліпені купілі $1306,9 млн., а прадалі ўсяго 685,4 млн., паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Для параўнання, за чэрвень фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $619,1 млн. у эквіваленце, набылі - $884,2 млн. Чыстая купля замежнай валюты склала $265,1 млн.

Раней паведамлялася, што ў пачатку ліпеня фізічныя асобы пачалі забіраць тэрміновыя рублёвыя дэпазіты з банкаў і канвертаваць іх у валютныя дэпазіты або скупляць наяўную валюту.

Сітуацыю можна ахарактарызаваць як паніку. Толькі радыкальныя меры рэгулятара па ўзвінчванні ставак па рублёвых дэпазітах да залімітавых вышынь на час адклалі абвальванне банкаўскай піраміды.

У цэлым за студзень-ліпень насельніцтва Беларусі рэалізавала валюты на $4 млрд. 668,1 млн. у эквіваленце, набыла - $5 млрд. 456,6 млн. Чыстая купля замежнай валюты за шэсць месяцаў склала $788,5 млн.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках