1 траўня 2024, Серада, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама адмяніў сустрэчу з Пуціным у Маскве

84
Абама адмяніў сустрэчу з Пуціным у Маскве

(абноўлена - 16:44) Амерыканскі прэзідэнт Барак Абама адмяніў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Маскве ў верасні.

Рашэнне аб гэтым было прынята ў сувязі з сітуацыяй вакол былога кантрактніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна, які нядаўна атрымаў прытулак у Расеі, перадае BBC.

Акрамя таго, Барак Абама не плануе сустракацца «адзін на адзін» з Уладзімірам Пуціным на саміце G20 у Санкт-Пецярбургу ў верасні, але ў самой сустрэчы амерыканскі прэзідэнт прыме ўдзел.

Напярэдадні дзярждэпартамент ЗША выпусціў заяву, у якой заявіў пра гатоўнасць да вызначаных на бліжэйшую пятніцу перамоваў на высокім узроўні з расейскімі прадстаўнікамі.

Як паведаміла прадстаўнік дзярждэпартамента Джэніфер Псакі, у пятніцу дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і міністр абароны краіны Чак Хэйгел сустрэнуцца са сваімі расейскімі калегамі Сяргеем Лаўровым і Сяргеем Шайгу ў Вашынгтоне.

Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн, які перадаў журналістам вялікую колькасць сакрэтных дакументаў аб рабоце амерыканскіх спецслужбаў, знаходзіцца ў Расеі з 23 чэрвеня. Больш за месяц ён правёў у транзітнай зоне аэрапорта «Шарамеццева», не маючы магчымасці паляцець, паколькі амерыканскія ўлады анулявалі яго пашпарт. 1 жніўня стала вядома, што Расея прадаставіла яму часовы прытулак.

У ЗША супраць Сноўдэна ўзбуджаная крымінальная справа, Вашынгтон патрабуе ў Масквы яго выдачы.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках