1 траўня 2024, Серада, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатавалютныя рэзервы скарачаюцца

12
Золатавалютныя рэзервы скарачаюцца

Па выніках ліпеня золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 101,3 млн. даляраў ЗША.

Па папярэдніх дадзеных, на 1 жніўня 2013 года ЗВР склалі 7 916,3 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 77,8 млн. даляраў ЗША і на 1 жніўня 2013 года склаў 8 554,8 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў аказала ўплыў пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Падтрыманню аб'ёму золатавалютных рэзерваў у ліпені бягучага года ў асноўным спрыяў рост кошту на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках