1 траўня 2024, Серада, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі рыбак: Расейскія памежнікі спрабавалі нас патапіць

63
Украінскі рыбак: Расейскія памежнікі спрабавалі нас патапіць

Адзіны рыбак, які выжыў пасля сутыкнення з катэрам расейскіх памежнікаў у Азоўскім моры, сцвярджае, што расейцы наўмысна ішлі на таран.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю ТСН.

«Яны (расейскія памежнікі) два разы нас так падразалі. Было такое адчуванне, што яны хацелі нас проста пераехаць», - сказаў Аляксандр Федаровіч.

Паводле яго слоў, хлопец, які кіраваў іх баркасам, двойчы ўхіліўся ад катэра памежнікаў. У трэці раз гэта зрабіць яму не ўдалося.

«На трэці раз яны абышлі нас ззаду, развярнуліся і пайшлі лоб у лоб таранам. Чысты таран быў», - сцвярджае рыбак.

Між тым расейскія праваахоўнікі працягваюць сцвярджаць, што ўкраінскія рыбакі загінулі з-за свайго «небяспечнага манеўру», піша «Украинская правда».

«Спрабуючы адарвацца ад расейскіх сілавікоў, судна-парушальнік выканала небяспечны манеўр, рэзка змяніла курс у бок праследавацеляў, парушыўшы міжнародныя правілы папярэджання сутыкнення судоў у моры», - заявіла прэс-афіцэр памежнага ўпраўлення ФСБ Расеі па Краснадарскім краі Наталля Страдзініна.

У ФСБ сцвярджаюць, што ў выніку лодка зачапілася на борт памежнага катэра і перакулілася.

Нагадаем, 17 ліпеня ў Азоўскім моры адбылося сутыкненне ўкраінскай лодкі і катэра берагавой аховы памежнай службы Расеі. Рыбалоўнае судна перакулілася, у выніку чаго загінулі чацвёра грамадзян Украіны, аднаго ўдалося выратаваць.

Адносна Аляксандра Федаровіча распачалі справу па ч.3 арт. 256 Крымінальнага кодэкса Расейскай Федэрацыі («Незаконная здабыча (вылаў) водных біялагічных рэсурсаў»).

Калі ўкраінца прызнаюць вінаватым, па расейскаму заканадаўству яму пагражае штраф ад 100 тысяч да 500 тысяч рублёў (25 - 125 тысяч грн.) Або да 2-х гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках