11 траўня 2024, Субота, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі цалкам спынілі льготнае крэдытаванне жылля

31
Банкі цалкам спынілі льготнае крэдытаванне жылля

Беларускія банкі спынілі выдачу льготных крэдытаў на жыллё.

«Белаграпрамбанк», апошні з дзяржаўных банкаў, які да сённяшняга дня, выдаваў, дакладней прымаў новыя заяўкі на льготныя крэдыты для маючых патрэбу, з 9 жніўня спыніў льготнае крэдытаванне жылля ў сельскай мясцовасці (12% - для шматдзетных сем'яў, 14% - для маючых патрэбу), піша АФН.

Разам з тым, банк яшчэ гатовы прымаць заяўкі на прадастаўленне жыллёвых крэдытаў па стаўцы 28,5%.

Першым з дзяржбанкаў льготнае крэдытаванне спыніў «Белінвестбанк», за ім рушыў услед «Беларусбанк». Камерцыйныя банкі не даюць льготныя крэдыты на жыллё.

Прыпыненне крэдытавання выкліканае мутнай сітуацыяй на рынку рублёвых міжбанкаўскіх крэдытаў, а таксама дэ-факта спыненнем будкомплекса краіны, які беларускія ўлады хочуць перазапусціць па абноўленых правілах.

Акрамя таго, не варта спісваць з рахункаў і дэвальвацыйныя чаканні.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках