У Менску рэзка вырасла колькасць «бамбілаў»
30- 11.09.2013, 10:32
- 23,413
Колькасць нелегальных таксістаў у Менску за восем месяцаў вырасла на трэць.
За 8 месяцаў гэтага года ў выніку праверак супрацоўнікі Транспартнай інспекцыі па Менску і Менскай вобласці выявілі 495 фактаў ажыццяўлення транспартнай дзейнасці без ліцэнзіі.
Гэта на трэць больш, чым за аналагічны перыяд 2013-га, калі былі зафіксаваныя 382 такія выпадкі.
Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» ў інспекцыі, большасць парушальнікаў - сталічныя таксісты-нелегалы.
Па ўсіх фактах інфармацыя накіравана ў падатковыя органы, з якімі Транспартная інспекцыя праводзіць сумесныя планавыя праверкі.
Так, за студзень - жнівень інспектары двух ведамстваў выявілі ў Менску 17 выпадкаў нелегальнага возніцтва. У дачыненні да 10 чалавек складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, па рашэнні Менскага гарадскога гаспадарчага суда канфіскаваныя 5 аўтамабіляў.