Беларускаму форварду «Нафтахіміка» зламалі нос
2- 11.09.2013, 10:47
- 7,325
Беларускі хакеіст Сяргей Дзямагін быў траўмаваны падчас матчу.
Галоўны трэнер «Нафтахіміка» Уладзімір Крыкуноў распавёў, чаму беларускі форвард Сяргей Дзямагін не ўдзельнічаў ва ўчорашнім матчы з «Віцязем». «Дзямагіну зламалі нос у мінулай гульні», - цытуе Крыкунова афіцыйны сайт «Віцязя».
Сяргей Дзямагін заключыў гадавы кантракт з «Нафтахімікам» у жніўні гэтага года. Гулец ужо паспеў атрымаць расейскі пашпарт.