28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі ў шоку ад рэкету Лукашэнкі

48
Палякі ў шоку ад рэкету Лукашэнкі

Многія гандляры ва Усходняй Польшчы гатовыя закрыць бізнес, калі для беларусаў будзе ўведзены падатак на шопінг за мяжой.

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб грамадзяне Беларусі трацілі зберажэнні ў сваёй краіне, а не ў Еўрапейскім Звязе. Для гэтага ён хоча ўвесці плату для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу за куплямі па 100 даляраў з чалавека.

Кірмаш на вуліцы Кавалерыйскай у Беластоку - найбуйнейшы рынак у рэгіёне. І хоць часы яго славы ўжо прайшлі, адразу відаць, хто часцей за ўсё тут закупляецца, паведамляе tvp.pl (пераклад - charter97.org).

Па дадзеных Мытнай службы Польшчы, у 2012 годзе беларусы, украінцы і ў меншай ступені расейцы выдаткавалі ва ўсходніх раёнах Польшчы больш за 760 мільёнаў злотых (238 мільёнаў даляраў). Гэта на 100 мільёнаў злотых больш, чым у 2011 годзе. Беларусы ў Польшчы купляюць практычна ўсё - ад бытавой электронікі да ежы.

У тэлефоннай размове Аляксей Зелянко - прэс-сакратар Амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча - сказаў: «Ёсць розныя ідэі абмежавання імпарту, але якімі менавіта будуць гэтыя ідэі і ці будуць яны ўвогуле рэалізаваныя, такой інфармацыяй на дадзены момант я не валодаю».

Беларусы, якіх мы сустракалі на рынку ў Беластоку, не ў захапленні ад ідэі Лукашэнкі.

І калі гэта задума будзе рэалізаваная, то найбольш балюча прачуюць яе прадаўцы з Беластока. «Калі беларусы перастануць прыязджаць, то мы папросту закрыем прылаўкі», - сказаў гандляр Войцэх Юргель.

На думку палітолага Томаса Мадраса, звяртаючыся да дадатковых пошлін, Лукашэнка хоча, перш за ўсё, паправіць эканамічную сітуацыю ў краіне, але не толькі. «Звярніце ўвагу, што Лукашэнка стаіць паміж Еўропай і Расеяй. І чым больш ён ізалюецца ад Еўропы, то тым больш ён падкрэслівае сваю прыхільнасць да Расеі», - кажа палітолаг.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках