30 красавiка 2024, aўторак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч заклікае бізнес не «класціся» пад Расею

89
Пракаповіч заклікае бізнес не «класціся» пад Расею

Віцэ-прэм'ер прапануе прадпрымальнікам перастаць вазіць тавары з Расеі і пераключыцца на Кітай.

Пётр Пракаповіч не бачыць праблем і ўкараненнем тэхрэгламенту для вытворцаў і рэалізатараў прадукцыі лёгкай прамысловасці, які гэтак моцна бударажыць малы бізнес.

«Як можна без элементарных дакументаў прадаваць тавар, які звязаны са здароўем чалавека?» - заявіў ён газеце «Рэспубліка».

«Калі ў Расеі контрагенты не могуць дакументы прадставіць - ляціце ў Кітай. Чаму пад РФ «ляглі»? Няўжо грамадскія бізнес-арганізацыі не могуць наладзіць прамыя пастаўкі з КНР?» - заявіў Пракаповіч.

Паводле слоў Пракаповіча, кітайскі бізнес толькі будзе рады больш цеснаму партнёрству. Тым больш што на расейскіх аптовых рынках гандлююць у асноўным імпартнай прадукцыяй. У лепшым выпадку. У горшым - кантрафактнай. «Індывідуальныя прадпрымальнікі павінны разумець: час рэчавых рынкаў сыходзіць. Таму павінны думаць, чым займацца далей. Выпусцяць момант - страцяць магчымасць працаваць», - рэзюмаваў ён.

Пракаповіч таксама абверг чуткі пра тое, што ў Беларусі разглядаецца пытанне аб увядзенні 10-адсоткавага падатку на ўклады фізічных асоб.

«Гэта не больш чым чуткі. Такое пытанне ні ў Нацбанку, ні ва ўрадзе не абмяркоўвалася і не абмяркоўваецца», - запэўніў Пётр Пракаповіч.

Пракаментаваў Пракаповіч і прапановы некаторых чыноўнікаў абкласці падаткамі беспрацоўных і бяздзетных. Па словах віцэ-прэм'ера, такія меры ва ўрадзе пакуль сур'ёзна не разглядаюцца.

«Хоць у савецкія часы быў падатак на бяздзетнасць. Я нават памятаю, што сам яго плаціў, калі мне было гадоў 20», - распавёў Пётр Пракаповіч.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках