2 траўня 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Коган бярэ крэдыт на куплю «Уралкалію»

27
Алігарх Коган бярэ крэдыт на куплю «Уралкалію»

Былы банкір і кіраўнік Дзяржбуда Уладзімір Коган найбольш блізкі да куплі долі Керымава ва «Уралкаліі».

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў асяроддзі прадаўца.

Паводле яе слоў, Коган дамаўляецца аб крэдыце Ашчадбанка для фінансавання здзелкі.

Раней «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы паведамляў, што Сулейман Керымаў хоча атрымаць за 21,75 % «Уралкалію» $4,5 млрд. (бягучы рынкавы кошт пакета - каля $3,6 млрд).

Сярод кандыдатаў на куплю долі Керымава ва «Уралкаліі» называліся бізнесмен Аркадзь Ротэнберг, асноўны ўладальнік АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў у партнёрстве з кіраўніком «Русснефти» Міхаілам Гуцарыевым, «Нарыльскі нікель» (альбо «Інтэррос» яго асноўнага ўладальніка Уладзіміра Патаніна, які ў 2010 годзе прэтэндаваў на набыццё «Уралкалію» ў Дзмітрыя Рыбалоўлева, але прайграў барацьбу Керымаву) і адзін з акцыянераў «Уралкалію» Філарэт Гальчаў.

А.Ротэнберг, У.Еўтушэнкаў, прадстаўнікі М.Гуцарыева і «Нарнікеля» абверглі факт перамоваў.

Нагадаем, «Уралкалій» 30 ліпеня абвясціў аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію - СП кампаніі і беларускага дзяржаўнага вытворцы угнаенняў «Беларуськалій». На працягу васьмі гадоў «Уралкалій» і «Беларуськалій» прадавалі сваю прадукцыю толькі праз БКК, на долю якой даводзілася, па дадзеных самой кампаніі, звыш 40 адсоткаў сусветнага рынку калійных угнаенняў.

Пасля выхаду «Уралкалію» з БКК, Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы 26 жніўня ў Менску пасля завяршэння перамоваў з беларускім прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Затым ён быў узяты пад варту ў межах расследавання крымінальных спраў, узбуджаных Генпракуратурай Беларусі.

Фота: Асмолаў Яўген

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках