У Гомелі выберуць лепшага зомбі
11- 12.09.2013, 11:45
- 9,702
У Гомелі актыўна рыхтуюцца да пятніцы, 13 верасня.
Зразумела, пятніца 13-е стане падставай для тэматычных народных гулянняў і вясёлых конкурсаў.
На гэты раз шматабяцаючыя ролевыя гульні ў Гомелі задумаў танкабар «Ангар» пры падтрымцы сумна вядомай карпарацыі Umbrella. У ноч з пятніцы на суботу тут будуць выпрабоўваць сярод наведвальнікаў нейкі T-virus, піша onliner.by. Таксама збіраюцца выбраць лепшага зомбі.
Полчышчы зомбі пачнуць сваю вечарыну заўтра а 20:00.
У праграме - нанясенне макіяжу, жывая музыка і конкурс на лепшы касплэй.