4 траўня 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскі алігарх атрымаў новыя льготы

15
Лукашэнкаўскі алігарх атрымаў новыя льготы

Адзін з найбуйнейшых прыватных беларускіх нафтатрэйдэраў кампанія «Інтэрсэрвіс» пабудуе некалькі заводаў па вытворчасці аўтакампанентаў на базе Наваполацкага завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў (БВК).

Такое рашэнне замацавана ўказам прэзідэнта N423 ад 10 верасня 2013 года. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Гэты дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ў раней прыняты ўказ - N226 ад 7 траўня 2012 года. Тым дакументам прадугледжвалася перадача «Інтэрсэрвіса» Наваполацкага БВК для стварэння на яго базе вытворчасці «інавацыйных нафтапрадуктаў» гадавой магутнасцю ў 1,5 млн тон.

Згодна з указам N423, інвестарам, якім па-ранейшаму застаецца кампанія «Інтэрсэрвіс», на базе БВК прадугледжваецца стварэнне трох заводаў. У прыватнасці, да канца 2017 года павінен быць пабудаваны завод па вытворчасці цягавых і старцерных акумулятарных батарэй вытворчай магутнасцю 500 тыс. штук у год. Да канца 2018 года трэба завяршыць будаўніцтва завода па вытворчасці гідрацыліндраў вытворчай магутнасцю 30 тыс. адзінак у год. Да канца 2019 года павінен быць уведзены ў эксплуатацыю завод па вытворчасці спецыяльных машын вытворчай магутнасцю 1,2 тыс. адзінак у год.

Указам агаворваецца , што «калі ў ходзе распрацоўкі праектнай дакументацыі, рэканструкцыі, будаўніцтва і тэхнічнага аснашчэння заводаў прагназуемыя аб'ёмы інвестыцый у адпаведнасці з інвестыцыйным праектам складуць менш за $270 млн», магчымае стварэнне «дадатковага завода па вытворчасці пад'ёмных механізмаў».

Дакумент таксама прадугледжвае прадастаўленне інвестару шэрагу падатковых ільгот і растэрміноўку па выплаце наяўнай запазычанасці па падатках, абслугоўванні крэдыту і іншых плацяжах у бюджэт.

Як раней паведамлялася, вясной 2012 года Наваполацкі БВК быў перададзены ва ўласнасць кампаніі «Інтэрсэрвіс», якая сумесна са створаным на базе БВК акцыянерным таварыствам да 1 студзеня 2021 года павінна была пабудаваць на базе прадпрыемства міні-НПЗ магутнасцю 1,5 млн тон у год і тэрмінал такой жа магутнасці для захоўвання і перавалкі нафтапрадуктаў. Таксама інвестары на працягу 10 гадоў павінны ўнесці $270 млн інвестыцый для рэалізацыі гэтага праекта.

Між тым, вясной 2012 года ў Беларусі была арганізаваная і атрымала шырокія маштабы вытворчасць сублімаваных нафтапрадуктаў з расейскай вуглевадароднай сыравіны, якія затым бяспошлінна экспартаваліся з тэрыторыі МС. Як адзначалі ў той час у канцэрне «Белнафтахім», вытворчасцю і экспартам растваральнікаў з расейскай нафты займаліся прыватныя беларускія нафтатрэйдары.

Пазней паведамлялася, што ў ліку гэтых кампаній была і кампанія «Інтэрсэрвіс».

У пачатку восені 2012 года, пасля згортвання ў Беларусі «растваральнікавага бізнесу», выканаўчыя ўлады Віцебскай вобласці паведамлялі, што «Інтэрсэрвіс» адмовіўся ад планаў па будаўніцтве міні-НПЗ на базе Наваполацкага БВК і прапрацоўвае праект па стварэнню вытворчасці палімернай плёнкі і іншых хімвырабаў.

У той жа час, у канцы жніўня 2013 года старшыня савета дырэктараў беларускага ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін паведамляў, што плануе стварэнне ў Беларусі буйнога холдынгу па вытворчасці аўтагідраўлікі. Шакуцін адзначаў, што ў працэсе кансалідацыі актываў холдынгу новая структура мае намер набыць шэраг вытворчасцяў у Беларусі і ў некаторых іншых краінах.

Кампанія «Інтэрсэрвіс» з'яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх нафтатрэйдэраў. Па дадзеных аднаго з удзельнікаў рынку давальніцкай перапрацоўкі нафты ў Беларусі, у мінулыя гады кампанія перапрацоўвала на ААТ «Нафтан» 50-80 тыс. тон нафты ў месяц.

Заснавальнікам кампаніі з'яўляецца лукашэнкаўскі алігарх Мікалай Варабей. Мае ўласнасць у дрэваапрацоўцы, рознічным гандлі і грамадскім харчаванні, займаецца аўтарамонтным бізнесам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках