4 траўня 2024, Субота, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгонны тэатр

7
Прыгонны тэатр

Бюджэтнікаў масава зганяюць на інаўгурацыю мэра Масквы Сяргея Сабяніна.

Учора ўжо было некалькі паведамленняў аб прымусовым характары сёлетняга свята на Паклоннай гары з нагоды інаўгурацыі мэра Сабяніна, у прыватнасці, пра гэта распавядаў «Дождь». Сёння «Эху» даслалі яшчэ адно сведчанне збору масоўкі, піша ў сваім блогу журналіст «Эхо Москвы» Уладзімір Варфаламееў.

Гэты дакумент аўтар ліста суправадзіў невялікім каментаром:

«Лічу, што справядлівыя выбары гэта не толькі роўныя магчымасці для кандыдатаў, празрысты падлік галасоў. Таму людзі, якія пад страхам звальнення або за адгул сагнаныя, каб абраны мэр адчуваў сябе любімым народам, ніяк не дадаюць ўладзе легітымнасці. Няўжо з 51 адсотка тых, хто прагаласаваў за Сабяніна, нельга знайсці хоць трохі тых, хто па сваёй волі захоча прысутнічаць на цырымоніі?»

Нагадаем, па афіцыйных дадзеных, выбары мэра Масквы выйграў в.а. мэра Масквы Сяргей Сабянін, які набраў 51,37 адсотка галасоў, а другое месца заняў Аляксей Навальны з вынікам 27,24 адсотка галасоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках