28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купіў шкарпэтак на 100 даляраў - вызваляешся ад падаткаў

103
Купіў шкарпэтак на 100 даляраў - вызваляешся ад падаткаў

Як адрозніць турыстычны тур ад шоп-тура?

Дакумент аб падатку на шопінг можа быць гатовы ўжо ў канцы кастрычніка.

Прапанову Лукашэнкі пра тое, каб беларусы, якія ездзяць на шопінг за мяжу, плацілі на мяжы пошліну, ужо разглядаюць ва ўрадзе.

- Думаю, што дзесьці на працягу месяца мы дамо адказы на ўсе пытанні, - распавёў на прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. Пры гэтым, паводле яго слоў, гэтая пошліна турыстаў не закране. Вось толькі як будуць адрозніваць турыста, які едзе глядзець замкі, ад таго, хто едзе за куплямі, пакуль невядома.

«Комсомольская правда в Беларуси» узяла на сябе смеласць і вырашыла падказаць некалькі спосабаў адрознення турыста ад шапаголіка.

- Турыстычная пуцёўка. Гэта, бадай, самы просты спосаб даказаць, што за мяжу ты едзеш не за новымі кофтачкамі, ботамі ці халадзільнікам, а паглядзець на прыгажосці іншай краіны, пакаштаваць нацыянальныя стравы або проста пагрэцца на пляжы.

- Тэхпашпарт халадзільніка «Атлант» і тэлевізара «Гарызонт»: выканаў пакупніцкі доўг перад айчынным вытворцам - можаш папесціць сябе буржуйскімі празмернасцямі.

- Чэкі з ГУМа і ЦУМа і іншых крам. Купіў шкарпэтак на 100 даляраў - вызваляешся ад выплаты падатку. Асаблівай лаяльнасцю ў гэтым выпадку будуць карыстацца таксама пакупнікі дываноў.

- Пляжная панамка, парасон і фотаапарат на шыі. З гэтымі атрыбутамі адпачынку рашуча нязручна бегаць па прымеркавым.

А У ГЭТЫ ЧАС

Падатак на выезд за мяжу бяруць сёння толькі ў адной краіне - у Коста-Рыка. Там кожны, хто выязджае, плаціць у аэрапорце 30 даляраў.

А вось у чэрвені з'явілася інфармацыя, што падатак на выезд з краіны хочуць увесці і ў суседняй Украіне. Маўляў, пытанне ў пачатку лета ўзнялі на закрытым пасяджэнні ўрада. Грошы, якія ад гэтага збяруць, прапанавалі пусціць на развіццё турыстычнай галіны. Пры гэтым абмяркоўвалася, што падатак можна спаганяць пры кожным перасячэнні мяжы, пры куплі турыстычнай пуцёўкі або наогул адзін раз у год. Дарэчы, і сума там была значна менш - 12 грыўняў, то ёсць 1 еўра. Праўда, аказалася, што інфармацыя была толькі чуткамі і такой прапановы ніхто не ўносіў.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках