28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды сыходзяць грошы за «камуналку»?

30

32% выдаткаў па тэхнічным абслугоўванні жылога дома прыпадае на кіраўніцкія расходы.

Расшыфроўкай фактычных выдаткаў па паслузе «Тэхнічнае абслугоўванне» за ліпень аднаго з жылых дамоў у Менску па вуліцы Л.Украінкі падзяліўся чытач charter97.org.

Аказалася, больш за 32% выдаткаў прыпадае на так званыя «кіраўніцкія расходы», яшчэ каля 24% расходуецца на ўборку прыдамавой тэрыторыі.

Беларускія чыноўнікі не бачаць у гэтым праблемы і лічаць, што грамадзяне маглі б плаціць за камунальныя паслугі больш. Толькі ў гэтым годзе кошты на жыллёва-камунальныя паслугі ўзляцелі на 19% і гэта не мяжа. Як заяўляў нядаўна міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, плацяжы па камунальных паслугах у сярэднім спажывецкім кошыку павінны павялічыцца ў бліжэйшы час да 15%.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках