27 красавiка 2024, Субота, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сястра ксяндза Лазара: Брат віны не прызнае

14
Сястра ксяндза Лазара: Брат віны не прызнае

Сваякі Уладзіслава Лазара і парафіяне ягонай парафіі ў Барысаве не вераць у віну ксяндза, якога КДБ вінаваціць у дапамаганні шпіянажу.

Аб тым, што ксёндз Лазар не прызнае сябе вінаватым, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на ягоную сястру Яніну. Яна атрымала звесткі ад адваката, які ўлетку наведваў ксяндза ў следчым ізалятары КДБ. Пасля апошняга наведвання сваякі ведаюць, што расследаванне працягнулі яшчэ на месяц.

Лісты ад Уладзіслава Лазара не даходзяць, спатканняў з ім не дазваляюць. Нават сустрэча з адвакатам у пачатку верасня не адбылася.

Нагадаем, 26 ліпеня Лукашэнка заявіў аб затрыманні супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы. Супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў ён, «не толькі здаваў інфармацыю, але праз ягоную дзейнасць пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой». Праз пэўны час стала вядома аб затрыманні ксяндза Уладзіслава Лазара. Яму інкрымінуецца перадача грошай «шпегу».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках