26 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Асада знайшлі 1000 тон хімічнай зброі

48
У Асада знайшлі 1000 тон хімічнай зброі

У Сірыі налічваецца 45 аб'ектаў, звязаных з хімічнай ваеннай праграмай.

Аб гэтым паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік ЗША рэпарцёрам неўзабаве пасля абвяшчэння аб пагадненні перадачы хімічнай зброі Сірыі пад міжнародны кантроль, што было дасягнутае падчас сустрэчы паміж дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры і міністрам унутраных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, перадае BBC.

«Існуе, відавочна, 45 аб'ектаў, звязаных з сірыйскай хімічнай ваеннай праграмай, і прыкладна палова з іх утрымліваюць рэчывы, што прыдатныя для выкарыстання ў якасці хімічнай зброі», - паведаміў амерыканскі прадстаўнік.

Паводле яго слоў, ёсць усе падставы меркаваць, што ўсе аб'екты зараз знаходзяцца пад кантролем сіл Башара Асада, улічваючы тое, што Дамаск перавозіў запасы хімзброі на кантраляваныя тэрыторыі.

Расея пагадзілася з ацэнкай ЗША аб тым, што Сірыя валодае 1000 тон баявых хімічных рэчываў і прэкурсораў, у тым ліку рэчывы скурна-нарыўнага дзеяння, напрыклад іпрыт, і нярвовапаралітычныя атрутныя рэчывы, у тым ліку зарын.

Нагадаем, сёння Вашынгтон і Масква дасягнулі пагаднення з нагоды перадачы хімзброі Сірыі пад міжнародны кантроль. Дамаск павінен на працягу тыдня прадставіць поўны спіс хімічнай зброі, якую мае на дадзены момант.

Раней генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ў пачатку наступнага тыдня інспектары ААН прадставяць Радзе бяспекі даклад, які цалкам пацвердзіць факт выкарыстання хімзброі ў прыгарадзе Дамаска ў жніўні гэтага года.

Пры гэтым генеральны сакратар не паведаміў, каго прадстаўнікі ААН лічаць адказным за ужыванне хімічнай зброі - пошук вінаватых не ўваходзіў у задачы місіі інспектараў ААН у Сірыі. Аднак ён заўважыў, што сірыйскі прэзідэнт Башар Асад здзяйсняў «злачынствы супраць чалавечнасьці».

Гэта выказванне было зроблена ў ходзе выступлення на Міжнародным жаночым форуме ААН.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках