19 сакавiка 2024, aўторак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Тапузідзіс забудоўвае Менскае мора

85
Алігарх Тапузідзіс забудоўвае Менскае мора

Пад новую будоўлю ён атрымаў недаступныя для іншых участкі зямлі.

У зацішным кутку ў лесе пад Мескам мільянер Павел Тапузідзіс будуе турыстычны комплекс, піша «Наша Нiва». Два тыдні таму на ўчастку каля вёскі Зарэчча пачалі зачыстку тэрыторыі. Высякаюць дзясяткі дрэў: таполі, бярозы, хвоі, клёны. Частка пляцоўкі - на пагорку. Калі тут пабудаваць дом, від на ваду будзе шыкоўны.

Навабуд паўстане ў 30 метрах ад вадасховішча Крыніца (разам з Драздамі і Заслаўскім вадасховішчам яно ўтварае Менскае мора).

Водаахоўная прыбярэжная паласа не парушаная. Хоць, напэўна, сам мільянер быў бы не супраць будаваць ля самай вады. У адным з нешматлікіх інтэрв'ю ён абураўся, чаму яму не дазволілі пабудаваць рэстаран у Robinson Сlub прама на беразе Менскага мора: «Я не разумею, чаму людзі па ўсім свеце могуць сядзець ў прыгожых прыбярэжных кавярнях, ледзь не даставаць нагамі да вады, пацягваючы віно, а ў нас можна глядзець на водную роўнядзь толькі здалёк?»

Фота: charter97.org

Сусед Макса Мірнага

Намеснік дырэктара «Тытунь- інвест (менавіта гэтая кампанія выступае інвестарам) Вікторыя Лапшова заявіла, што яны пакуль не даюць каментароў аб будоўлі. Але адмаўляць яе факт не стала.

Непасрэдна на месцы ведаюць не нашмат больш.

У Ратамскім лясніцтве, якое займалася высечкай, адзначылі, што пад будаўніцтва канфіскаваная тэрыторыя ў 1,2 гектара, палова з якіх падлягае высечцы.

«На аснове пастановы аблвыканкама аб выключэнні зямлі на будаўніцтва турыстычнага комплексу для экатурызму з пад'язной аўтадарогай. У праектнай дакументацыі прапісана і высечка лесу», - растлумачылі ў Менскай лесапаркавай гаспадарцы. І апярэдзілі магчымыя размовы аб незаконнасці - усе дакументы ў парадку.

Мясцовыя жыхары мяркуюць, што тэрыторыя, на якой будуецца Павел Тапузідзіс, да нядаўняга часу ўваходзіла ў склад біялагічнага заказніка мясцовага значэння «Крыніца». Але для патрэбаў забудовы гэтую зямлю выключылі з ахоўнай зоны.

Між іншым, мільянер стане суседам вядомага тэнісіста Макса Мірнага. За пару дзясяткаў метраў знаходзіцца дом алімпійскага чэмпіёна. Праўда, сам ён прыязджае рэдка. А вось жонка з дзецьмі праводзяць тут кожнае лета.

Рэзідэнцыя пад выглядам туркомплексаў

Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Крыніца» займае 178 га. Ён быў створаны для захавання натуральных умоў росту і пражывання рэдкіх і ахоўных раслін і звяроў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу, а таксама для падтрымання аптымальнага гідралагічнага рэжыму і высокага ўзроўню вады ў вадасховішчы. Там уведзены шэраг абмежаванняў, у тым ліку, на высечку дрэў, будаўніцтва, пракладку інжынерных камунікацый. Але нават цяпер па-за тэрыторыяй будаўнічай пляцоўкі расстаўленыя пазнакі для пракладкі газаправода.

Дарэчы, калі вывыд зямлі з заказнікаў рэспубліканскага значэння патрабуе вырашэння выключна Лукашэнкі, то тэрыторыі мясцовага значэння, выводзяцца на ўзроўні ніжэй.

Хоць такая практыка не новая. У 2011 годзе на Браслаўшчыне на беразе возера Волас Паўночны, была пабудаваная чарговая дзяржаўная рэзідэнцыя. Прычым возера ўваходзіла ў Міжазёрны ландшафтны заказнік. Але ў 2008 статус заказніка знялі, а ўвялі «асаблівыя зоны», у якія вадаём ужо не патрапіў.

***

Павел Тапузідзіс нарадзіўся ў Абхазіі. Па адукацыі - інжынер. Бізнэс пачынаў з выпуску пластмасавых самалёцікаў. Затым кіраваў кааператывам «Пласцікат», які займаўся вырабам пахавальных кветак і вянкоў. Жанаты, мае сына.

З'яўляецца старшынёй праўлення кампаніі «Тытунь- інвест» - адзінай прыватнай кампаніі, якой у Беларусі дазволены выпуск цыгарэт. Кампаніі належыць, у тым ліку, сетка гандлёвых цэнтраў «Карона», Robinson Сlub і гандлёва - забаўляльны комплекс «Замак».

Фота: «Наша Нiва»

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках