У Гомелі падлетак пайшоў у суд пасля таго, як маці назвала яго тоўстым
31- 26.04.2024, 21:23
- 9,850
І перамог у справе.
У Гомелі жанчына выказала свайму сыну-падлетку, што ён занадта шмат важыць і яму варта менш есці, піша «Люстэрка».
Хлопчык на гэтыя словы пакрыўдзіўся і паабяцаў напісаць на маці заяву ў органы апекі.
Гэтага не стрываў прысутны пры гэтым айчым: ён схапіў хлапца за вуха і накруціў.
Падлетак сцвярджае, што яго яшчэ і ўдарылі, але дарослыя гэта аспрэчваюць.
Аднак хлопец з дапамогай свайго роднага бацькі здолеў атрымаць выснову экспертаў пра траўмы, і справа дайшла да суда.
Суддзя прызнала айчыма вінаватым у нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў. У выніку мужчыну аштрафавалі на 1200 рублёў.