6 траўня 2024, панядзелак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакаты дамагаюцца штодзённых сустрэч з Баўмгертнерам

15
Адвакаты дамагаюцца штодзённых сустрэч з Баўмгертнерам

Беларускія адвакаты будуць прасіць следчыя органы аб штодзённых сустрэчах з генеральным дырэктарам «Уралкалію» Уладзіславам Баўмгертнерам.

«Адвакаты маюць намер дамагацца штодзённых сустрэч з Баўмгертнерам. Сёння яны зноў пойдуць на сустрэчу ў СІЗА КДБ, дзе знаходзіцца абвінавачаны», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак загадчык консульскага аддзела расейскай амбасады ў Менску Ігар Карагін.

Пры гэтым ён паведаміў, што «ў цяперашні час у Баўмгертнера 3 беларускіх адваката. Яны гатовыя дзяжурыць па чарзе ў СІЗА КДБ, каб трапіць з ім на сустрэчу».

«Яны паведамілі, што ў СІЗА КДБ існуе чарга на пакоі, у якіх праходзяць сустрэчы абвінавачанага з адвакатамі і следчымі», - растлумачыў суразмоўца агенцтва.

«Сёння прадстаўнікі амбасады ўжо размаўлялі з адвакатамі. Яны плануюць пайсці на сустрэчу з Баўмгертнерам. Адвакаты павінны перадаць яму цёплыя рэчы», - сказаў Карагін. «Бо ўжо не цёпла, ён у адной кашулі», - дадаў прадстаўнік амбасады.

Карагін паведаміў, што «пакуль што сустрэч са сваякамі, у тым ліку з маці, Баўмгертнеру не дазваляюць».

Нагадаем, Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках